wd wp Пошук:

Антыфанарый

Антыфанарый са Слонімскага кляштара бернардзінцаў. 1770

Антыфанарый (ад лац.: antiphonarius) — літургічная кніга каталіцкай царквы, якая ўключае песнапенні службаў афіцыя — усіх дзённых службаў лацінскага абраду, акрамя імшы.

Першыя ўпамінанні пра антыфанарыі адносяцца да VIII — пачатку IX ст. У той час тэрмін выкарыстоўваўся ў розных сэнсах — як збор песнапенняў афіцыя ці толькі яго антыфонаў, як збор антыфонаў начнога афіцыя і інш. 3 XIIXIII стст. тэрмін набыў сучаснае значэнне.

Беларусь

Антыфанарый з Будслаўскага кляштара бернардзінцаў. 1751

Антыфанарый былі шырока распаўсюджанымі харальнымі зборнікамі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, аднак колькасць антыфанарыяў, якія захаваліся да сённяшняга часу, невялікая, зберагаюцца яны пераважна ў фондах музеяў і бібліятэк Літвы і Беларусі. Сярод рукапісных антыфанарыяў: «Antiphonale» з Віленскага кляштара бернардзінцаў (магчыма, XV ст., тытульны аркуш кнігі не захаваўся, таму нельга вызначыць яе дакладную дату), «Антыфанарый гасподніх свят і службаў святым, сабраны паводле абраду дамініканцаў» (1709), «Вялікі двухтомны антыфанарый гасподніх свят і свят розным святым» з Віленскага кляштара дамініканцаў (1752), «Антыфанарый гасподніх свят і службаў святым у адпаведнасці з абрадамі дамініканцаў» з Нясвіжскага кляштара дамініканцаў (т. 1—2, 18 ст.), «Антыфанарый гасподніх свят» з Гарадзенскага кляштара бернардзінцаў (2-я пал. 18 ст.), «Антыфоны свят ордэна бернардзінцаў для хору Слонімскага кляштара» (1770). Унікальны рукапісны помнік каталіцкай традыцыі, які дайшоў да сённяшняга часу, — антыфанарый з Будслаўскага кляштара бернардзінцаў (1751).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Каталіцкае набажэнства
Катэгорыя·Каталіцкая літургіка
Катэгорыя·Музычная тэрміналогія
Катэгорыя·Літургічныя кнігі
Катэгорыя·Царкоўная музыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак