wd wp Пошук:

Антуан Ленен

Антуан Ленен (Antoine Le Nain; 15881648) — французскі мастак, адзін з трох братоў Ленен.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1588 годзе ў горадзе Лан.

Антуан быў трэцім з пяці сыноў заможнага селяніна і вінароба Ісаака Ленена (фр. Isaac Le Nain). Разам са сваімі малодшымі братамі некалькі гадоў навучаўся жывапісу, пакуль не адправіўся ў Парыж. Застаўся ў гэтым горадзе да канца жыцця, зрэдку наведваючы родных у Лане. У Парыжы далучыўся да братоў і з 1629 года жыў з імі ў абацтве Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. Браты валодалі сумеснай майстэрняй, кіраваў якой Антуан. У 1629 годзе ён быў прыняты ў гільдыю Св. Лукі.

Разам з Луі і Мацье Антуан працаваў над упрыгожаннем знакамітай капліцы Юнай Дзевы ў Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. У 1648 годзе ён стаў адным з першых членаў толькі што створанай Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (фр. Académie royale de peinture et de sculpture).

Памёр раптоўна 25 мая 1648 года ў Парыжы праз два дні пасля смерці брата Луі. Работы мастака знаходзяцца ў многіх музеях свету, уключаючы Дэтройцкі інстытут мастацтваў, Лонданскую нацыянальную галерэю, De Young Museum (Сан-Францыска).

Браты не заўсёды падпісвалі свае творы, і да гэтага часу такія працы без аўтарства цяжка аднесці асабіста да кагосьці з іх.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Antoine Le Nain // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. RKDartists Праверана 21 жніўня 2017.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1588 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Эна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1648 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў