wd wp Пошук:

Антон Францавіч Клява

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клява. Антон Францавіч Клява (нар. 24 лістапада 1933 в. Малая Капліца Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія

У 1957 годзе скончыў Мурованскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «трактарыст-машыніст». У 1957—1958 гадах — трактарыст Гродзенскай МТС. З 1958 года па 1976 год — трактарыст, звеннявы механізаванага звяна канчатковай прадукцыі ў калгасе «Расія» Гродзенскага раёна. З 1976 года — трактарыст калгаса «Прынёманскі» Гродзенскага раёна. З 2003 года — трактарыст вучэбна-вопытнага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Путрышкі» Гродзенскага раёна.

Узнагароды

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўцы збожжавых і кармавых культур прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы» з уручэннем ордэна Леніна (1966), узнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1970).

На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 1 кастрычніка 2008 года Кляве Антону Францавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна»[1].

Зноскі

  1. Ганаровыя грамадзяне Архівавана 4 лістапада 2020.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (1919—1940)