wd wp Пошук:

Антон Станіслававіч Кулісевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулісевіч. Антон Станіслававіч Кулісевіч (нар. 1967, в. Плябанаўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Плябанаўцы Бераставіцкага раёна. Паляк. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут у 1990 годзе па спецыяльнасці «агранамія».

Пасля заканчэння інстытута з 1991 года працаваў у Бераставіцкім раёне ў калгасе імя 22 з’езда КПСС (калгас «Беларусь», СВК «Падгорны») на пасадах: старэйшага агранома, галоўнага агранома, намесніка старшыні.

У 2006 годзе быў назначаны першым намеснікам старшыні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Са жніўня 2010 года працаваў першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

З верасня 2011 года і па цяперашні час з’яўляецца старшынёй Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Сям’я

Жанаты, мае дзве дачкі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старшыні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта