wd wp Пошук:

Антон Станіслававіч Вайніловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайніловіч. Антон Станіслававіч Вайніловіч (Гродзенская губерня — 2-я пал. 1845) — дваранскі рэвалюцыянер.

Жыццяпіс

Са старадаўняга шляхецкага роду Вайніловічаў. Вайсковую службу пачаў у 1816, з 1819 у Чарнігаўскім пяхотным палку, падпаручнік (1823). У тайныя таварыствы не ўваходзіў. Пра паўстанне 14(26).12.1825 на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу даведаўся ў мястэчку Васількаў Кіеўскай губерні, дзе жыў разам з С. І. Мураўёвым-Апосталам.

У час паўстання Чарнігаўскага палка (29.12.1825 — 3.1.1826) забяспечваў яго правіянтам, узначальваў авангард палка ў час маршу, разам з капітанам Казловым прывёў з в. Сецінка ў Матавілаўку на злучэнне з паўстаўшымі падраздзяленнямі 1-ю грэнадзёрскую роту (яна, аднак удзельнічаць у паўстанні адмовілася).

У ноч на 2.1.1826 адстаў ад паўстанцаў і з’явіўся да начальства. Камісіяй ваеннага суда ў Магілёве прыгавораны да адсячэння галавы, паводле царскай камфірмацыі (1826) пазбаўлены чыноў і дваранства і высланы ў Сібір для службы ў войску, затым пераведзены на Каўказ у Кабардзінскі пяхотны полк. Удзельнічаў у руска-персідскай вайне 1826—1828 гадоў. Забіты ў баях з горцамі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вайніловічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1845 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1801 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дзекабрысты