wd wp Пошук:

Антон Маркавіч Гарбацэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбацэвіч. Антон Маркавіч Гарбацэвіч (13 лютага 1912, в. Залессе, Асіповіцкі раён — 1981) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у вясковага настаўніка. Батрачыў на заможнанага селяніна, быў сельскім пастушком[2].

З 1927 года працаваў на Ялізаўскім шклозаводзе, з 1930 г. — на торфапрадпрыемстве «Татарка»[2].

У 1936 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Закончыў палкавую школу, набыў ваенную спецыяльнасць сувязіста, атрымаў званне старшыны[2]. У верасні 1939 г. прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі, у Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнах. Ваяваў на Паўночна-Заходнім фронце[1].

Пасля вайны працаваў на торфапрадпрыемстве «Татарка» Асіповіцкага раёна[2]. У 1960-72 слесар механічнага цэха[1]. Брыгада на чале з ім працавала паспяхова i творча, уносячы эфектыўныя змяненні ў канструкцыю машын па здабычы торфу[2].

За значныя поспехі ў выкананні сямігадовага плана па развіццю тарфяной прамысловасці[1] 29 чэрвеня 1966 г. Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[2].

А. М. Гарбацэвіч памёр у 1981 годзе[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Горбацевич Антон Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Антон Маркавіч Гарбацэвіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Асіповіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»