wd wp Пошук:

Антон Лаўрэнцьевіч Амбросаў

Антон Лаўрэнцьевіч Амбросаў (16 чэрвеня 1912, в. Дрыколле, Віцебскі раён — 6 лютага 1984) — беларускі савецкі навуковец фітапатолаг-вірусолаг. Доктар біялагічных навук (1967), член-карэспандэнт АН БССР (1970), прафесар (1977)[1].

Біяграфія

А. Л. Амбросаў нарадзіўся ў вёсцы Дрыколле (Віцебскі раён, Беларусь). У 1936 годзе скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут[1], працаваў аграномам па ахове раслін у Куйбышаўскай вобласці. У 1937—1938 гг. А. Л. Амбросаў працаваў навуковым супрацоўнікам Беларускай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі. З 1944 года займаў пасаду дырэктара Ганусаўскай доследнай сельскагаспадарчай станцыі, з 1951 — ва ўпраўленнях сельскай гаспадаркі Баранавіцкага і Маладзечанскага аблвыканкамаў, з 1955 г. ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР[1]. З 1956 года загадчык аддзелам Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. З 1971 года дырэктар, з 1978 — загадчык лабараторыі вірусалогіі Беларускага НДІ аховы раслін[1].

Магіла акадэміка Антона Амбросава і ягонай жонкі Ганны Палянскай на Усходніх могілках

Навуковая дзейнасць

А. Л. Амбросаву належаць працы па павышэнню ўстойлівасці бульбы да вірусных захворванняў. Выяўлены відавы склад вірусаў, якія паражаюць бульбу, вывучаныя формы іх праявы. А. Л. Амбросавым распрацавана сістэма мер па аздараўленні насеннага матэрыялу[1]. Суаўтар сартоў бульбы «Тэмп», «Агеньчык», «Беларускі крухмалісты», «Кандыдат».

Узнагароды

А. Л. Амбросаў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Ветэран працы», «У азнаменаванне стагоддзя з дня нараджэння У. І. Леніна», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага савета БССР.

У 1974 годзе за вывядзенне, размнажэнне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукцыйных сартоў бульбы А. Л. Амбросаву прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР[1].

Сям’я

У шлюбе з аграномам і селекцыянерам Ганнай Міхайлаўнай Палянскай (1909—1997) меў сына Валерыя Амбросава (нар. 1943), які працуе біяфізікам у Маскве. Сын у шлюбе з біёлагам-фізіёлагам Святланай Міхайлаўнай Амбросавай мае двух сыноў: Ігара (1966), біёлага, і Сяргея (1974), біёлага і эканаміста[2].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Амбросов Антон Лаврентьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  2. Амбросов Валерий Антонович

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 6 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Вірусолагі
Катэгорыя·Вірусолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне