wd wp Пошук:

Антон Васілевіч Дубіна

Антон Васілевіч Дубіна (16 студзеня 1885, Веліж-30 кастрычніка 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

З 1902 года працаваў тэлеграфістам. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07, Першая Сусветнай вайны. З 1918 года ў Чырвонай Арміі. Ваенны камісар Ігуменскага, Мінскага паветаў, ваенны камендант Мінска, гомельскі губернскі камісар. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Ваенкай 2-й стралковай і 7-й кавалерыйскай дывізіі, намеснік наркама, наркам па ваенных справах БССР. З 1925 года старшыня Магілёўскага акруговага выканкама, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССР па БССР, старшыня ЦК Асавіяхіма БССР. Член ЦК КП(б)Б з 1925 года. Член ЦВК БССР у 1920-21, 1924-37 гадах, кандыдат у члены ЦВК СССР у 1925-29 гадах.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Народныя камісары па ваенных справах БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня