wd wp Пошук:

Антоній Сялява

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Анто́ній Сяля́ва (свецкае імя Анастасій; каля 1583, Полацкае ваяводства — 1655) — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-палеміст.

Біяграфія

3 1612 член ордэна базыльян, у 1617 пасвячоны ў святары. Скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме (1622). 3 1622 архімандрыт уніяцкіх манастыроў: у Вільні Св. Тройцы, Новагародку, Жыдзічыне. 3 1624 архіепіскап полацкі, з 1639 генеральны вікарый Кіеўскай мітраполіі. У 1641—55 мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, адначасова з 1652 генерал (протаархімандрыт) базыльянскага ордэна.

У 1630—40-я г. ўдзельнічаў у падрыхтоўцы агульнага сабора ўніятаў і праваслаўных з мэтай аб’яднання на падставе стварэння Кіеўскага патрыярхата і прызнання вяршэнства Папы. Клапаціўся пра адукацыю святароў, умацаванне манастырскага жыцця, адкрыў семінарыю пры Мінскім базыльянскім манастыры (1652). Папулярызаваў культ І. Кунцэвіча. Аўтар «Антыэленхуса» (1622) — адказу на «Эленхус» М. Сматрыцкага (1622) і жыццяпісу І. Кунцэвіча (1625).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім ваяводстве
Катэгорыя·Пісьменнікі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Полацкія ўніяцкія архіепіскапы
Катэгорыя·Базыльяне
Катэгорыя·Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Палемісты
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Памерлі ў 1655 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Тыкоціне
Катэгорыя·Выпускнікі Грэчаскага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1583 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты
Катэгорыя·Постаці ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Род Сяляваў