wd wp Пошук:

Ансельм Франсуа Лагрэнэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лагрэнэ.

Партрэт маладой дамы, 1820-я. Дзяржаўны Эрмітаж
Партрэт П. П. Канаўніцына(руск.) бел.. НММ РБ

Ансельм Франсуа Лагрэнэ (Anthelme François Lagrenée; 14 снежня 1774, Парыж — 27 красавіка 1832, Парыж) — французскі жывапісец, мініяцюрыст і малявальшчык.

Біяграфія

Сын вядомага французскага жывапісца Л.- Ж. Лагрэнэ Старэйшага (17251805), прафесара і дырэктара Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу (1760—1762), дырэктары французскай акадэміі ў Рыме (1781—1787)[5]).

Ансельм Лагрэнэ вучыўся ў свайго бацькі, затым у мініяцюрыста Ф. А. Венсана. Спецыяльнасцю яго былі мініяцюрныя партрэты ў выглядзе камей, таксама ён зарэкамендаваў сябе як гістарычны жывапісец. Асабліва сваё майстэрства Лагрэнэ праяўляў у маляванні фігур канёў. Жыў і працаваў у Парыжы. У 17991831 гг. рэгулярна выстаўляў свае працы ў парыжскім Салоне.

У 1817 годзе прыехаў у Расію і працаваў для імператара Аляксандра I. За восем гадоў свайго знаходжання ў Расіі набыў велізарную папулярнасць сярод рускай арыстакратыі. Лагрэнэ выканаў вялікую колькасць мініяцюрных партрэтаў расійскай знаці, нярэдка стылізуючы іх пад антычныя камеі. А. Р. Мураўёва, жонка дзекабрыста, пісала да свякрухі Кацярыны Фёдараўнай з Чыты ў красавіку 1827 года[6]:

… Замоўце свой партрэт у Маскве Лагрэнэ. Ён зрабіў партрэт матулькі такім падобным, што толькі не гаворыць.

Гэтай «падобнасцю» і прыцягвалі творы французскага майстра. Мініяцюры Лагрэнэ захоўваюцца ў Дзяржаўным Эрмітажы, Дзяржаўнай Трэццякоўскай галерэі, Дзяржаўным Рускім музеі і ў іншых зборах. Таксама зрабіў шмат малюнкаў, якія адлюстроўваюць рускія тыпы, норавы і касцюмы.

Лагрэнэ памёр у Парыжы 27 красавіка 1832 года ад халеры.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Anthelme François Lagrenée — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/47426 Праверана 15 кастрычніка 2016.
  4. (unspecified title) Праверана 26 верасня 2016.
  5. Лагрене, французские живописцы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  6. Альбом. Государственный музей А. С. Пушкина.-М.:Белый Город, 2005.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1832 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1774 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 27 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Партрэтныя мініяцюрысты
Катэгорыя·Памерлі ад халеры
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных