Ансамбль жылых дамоў па набярэжнай Францішка Скарыны — архітэктурны ансамбль у Брэсце, размешчаны па набярэжнай Францішка Скарыны.
Сфарміраваны ў 1978 г. (арх. Р. Шылай, інж. С. Мартынаў, І. Дунайка) з 3 аднолькавых 12-павярховых дамоў (№ 28, 32, 38), да першых паверхаў якіх прыбудаваны адпапавярховыя карпусы грамадскіх і гапдлёва-бытавых устаноў — прадуктовы магазін, Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А. С. Пушкіна, Дом шлюбу.
Планіровачная структура жылых дамоў вырашана блакіроўкай 2 жылых карпусоў на 55 кватэр кожны з выхадам на лесвічную клетку з 2 ліфтамі. На кожным паверсе 10 кватэр (па 5 у кожным корпусе) палепшанай планіроўкі. Пластыку фасадаў ствараюць вертыкальныя канструкцыйныя рэбры, а таксама размешчаныя ў шахматным парадку балконы і лоджыі. Фасады абліцаваны светлай керамічнай пліткай.