wd wp Пошук:

Анесім

Тэсей, Афрадыта і Амфітрыта, тонда кілікса, вазапісец Анесім, ганчар Еўфроній

Анесім — старажытнагрэчаскі вазапісец, працаваў між 505 і 480 да н. э. Спецыялізаваў у аздабленні чаш, у асноўным тыпа B.

Як і многія іншыя вазапісцы ў чырвонафігурнай тэхніцы яго эпохі, Анесім падкрэсліваў рэалістычнасць фігур. Асноўнымі яго матывамі былі сцэны паўсядзённага жыцця, а таксама з міфалогіі. Значная колькасць распісаных Анесімам ваз мае подпіс ганчара Еўфронія, які таксама быў вазапісцам. У святле гэтага, а таксама з-за падабенства манеры вазапісцаў, даследчыкі лічаць, што Анесім вучыўся ў Еўфронія. Таксама пазнейшыя працы вазапісца Антыфона выяўляюць падабенства з працамі Анесіма, такім чынам апошні мог быць настаўнікам вазапісца Антыфона.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вазапіс Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці Старажытнай Грэцыі