wd wp Пошук:

Андская котка

Андская котка (Leopardus jacobitus альбо Oreailurus jacobita) — паўднёваамерыканскі від сямейства каціных (Felidae). З-за пражывання ў адносна цяжкадасяжных рэгіёнах Анд навуковыя звесткі пра яе даволі сціслыя, першыя відэакадры андскай коткі з’явіліся толькі пасля 2000 года.

Знешнасць

Андская котка знешне моцна нагадвае пампаскую котку, якая жыве ў тым жа рэгіёне. Адрозненні абодвух відаў да гэтага часу з’яўляюцца аб’ектам навуковых даследаванняў, у распараджэнні навукоўцаў ёсць толькі лічаныя асобнікі з музеяў. Даўжыня цела каля 70 см, даўжыня хваста — 45 см, вага — ад 4 да 7 кг. Поўсць даволі доўгая для абароны ад халадоў, афарбоўка шэра-карычневая з чорнымі плямамі. На хвасце чорны кольцападобны ўзор.

Арэал

Андская котка з’яўляецца самым рэдкім відам каціных ў Паўднёвай Амерыцы. Часцей за ўсё яна сустракаецца ў Андах, дзе яе арэал распасціраецца ад паўднёвага Перу праз паўднёвы захад Балівіі да паўночнага захаду Аргенціны. Аддае перавагу жыццю на вялікай вышыні ад 3000 да 5000 м над узроўнем мора.

Сілкаванне

Андская котка, верагодна, сілкуецца дробнымі сысунамі.

Статус аховы

Навукоўцы мяркуюць, што колькасць папуляцыі андскіх котак вельмі невялікая. Па гэтай прычыне андскія коткі пералічаныя ў Вашынгтонскай канвенцыі па абароне відаў. Канвенцыя забараняе ўсякі гандаль прадуктамі, вырабленымі з андскіх котак. Забарона датычыцца продажу ўжо выкарыстаных прадуктаў.

Сістэматыка

У многіх навуковых працах андская котка вылучаецца ў асобны род Oreailurus. Больш новыя сістэматыкі, напрыклад паводле Уілсана і Рыдара (2005), адносяць яе да тыгровых котак (Leopardus), да якіх адносіцца і ацэлот.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каціныя
Катэгорыя·Віды, якія знаходзяцца ў небяспецы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта