wd wp Пошук:

Андрэс Радрыгес

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радрыгес. Андрэс Радрыгес Педоты (ісп.: Andrés Rodríguez Pedotti, 19 чэрвеня 1923, Борха, дэпартамент Гуайра, Парагвай — 21 красавіка 1997, Нью-Ёрк, ЗША) — генерал, часовы прэзідэнт з 3 лютага да 15 мая 1989 года, прэзідэнт Парагвая з 15 мая 1989 па 15 жніўня 1993 года.

Быў бліжэйшым паплечнікам былога дыктатара Альфрэда Стрэснера. Аднак ў 1989 годзе ЗША і каталіцкая царква моцна расчараваліся ў рэжыме Стрэснера, і пры іх падтрымцы Радрыгес здзейсніў ваенны пераварот. Стрэснер збег з краіны. Радрыгес адмяніў смяротнае пакаранне, арыштаваў шэраг паплечнікаў былога дыктатара, правёў шматпартыйнай выбары, якія выйграў.

У 1993 годзе ў сувязі з хваробай сышоў у адстаўку.

Зноскі

  1. 1 2 Andres Rodriguez Pedotti // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Andrés Rodríguez // Brockhaus Enzyklopädie
  3. 1 2 Andres Rodriguez Pedotti // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Прэзідэнты Парагвая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Заслуг (Парагвай)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парагваі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы