Андрэй Уладзіміравіч — малодшы сын Уладзіміра Альгердавіча.
Пасля смерці бацькі, Андрэй Уладзіміравіч не атрымаў удзела, а быў служылым князем, але паходжанне забяспечвала яму месца ў гаспадарскай радзе. Ад вялікага князя літоўскага атрымаў уладанні ў розных краях ВКЛ, валодаў Лагойскам, Гайнай і Камянцом на поўнач ад Менска, Палонна ў Віцебскай зямлі, Славянскам і Магільна ў вярхоўях Нёмана, сялом Белым (на месцы цяперашняга Лепеля).
Жанаты быў з Марыя Іванаўнай з «паноў Чарэйскіх»[1], перажыў яе. Перажыў і сваіх дзяцей Глеба і Еўдакію.
Пасля смерці Андрэя Уладзіміравіча адна частка маёнткаў вярнулася да вял. князя, другая адышла ўнучцы — Фядоры Рагацінскай, жонцы кн. Івана Кобрынскага, трэцяя, сяло Белае (сучасны Лепель) – родзічам жонкі, панам Чарэйскім.
Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алелька ?—1454 | Іван | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён | Міхаіл | Еўдакія | Феадосія | БЕЛЬСКІЯ | Глеб | Еўдакія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіль | Соф’я | Аляксандра | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый I | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый II | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый III 1559—1586 | Сямён-Ян ?—1592 | Аляксандр ?—1591 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Соф’я 1585—1617 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||