Андрэй Рублёў (каля 1375/80 — 17 кастрычніка 1428, Масква; пахаваны ў Спаса-Андронікавым манастыры) — найбольш вядомы і паважаны майстар маскоўскай школы іканапісу, кніжнай і манументальнага жывапісу XV стагоддзя. Памесным саборам Рускай праваслаўнай царквы ў 1988 годзе кананізаваны як прападобны.
Біяграфічныя звесткі пра Рублёва вельмі бедныя: хутчэй за ўсё, нарадзіўся ён у Маскоўскім княстве (па іншых звестках — у Ноўгарадзе) верагодна ў канцы 1370-х гг., з-за мянушкі «Рублёў» (ад слова «Рубель» — інструмент для накаткі скураў) мяркуюць, што ён мог паходзіць з рамеснай сям’і. Прыняў манаскі пострыг у Троіца-Сергіевым манастыры пры Нікане Раданежскім з імем Андрэй; мірское імя невядома (хутчэй за ўсё, па тагачаснай традыцыі, яно таксама пачыналася на «А»). Захаваўся абраз, падпісаны «Андрэй Іваноў сын Рублёў»; абраз позні і подпіс відавочна падроблены, але, магчыма, з’яўляецца ўскосным сведчаннем таго, што бацьку мастака сапраўды звалі Іванам.