wd wp Пошук:

Андрэй Камар

Андрэй Камар (? — пасля 1788) — грамадскі дзеяч. З шляхецкага роду герба «Радван» Пінскага павета. З 1772 г. староста шаламецкі (в. Шаломкі ў Оўруцкім павеце), з 1778 г. ротмістр пінскі. Пакінуў апісанне падарожжа водным шляхам «Надзейная рэляцыя пра Каралеўскі канал, выкапаны ад ракі Мухавец, які ўпадае ў Буг і Віслу, і ад ракі Піны, якая цячэ ў Прыпяць і Днепр» («Relacja niezawodna o kanale KKM ci od rzeki Muchawca do Bugu i Wisły wpadającej, a od rzeki Piny do Prapeci i Dniepru płynącej wykopanym», 1788 г.). Адзначыў гаспадарчае значэнне Каралеўскага канала, прапанаваў зрабіць сплаўнымі іншыя рэкі. Апісанне Камара выдаў у 1791 г. Е. Язерскі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Ротмістры
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старосты шаламецкія