wd wp Пошук:

Андрэй Зунг-Лак

Андрэй Зунг-Лак, сап. Чан Ан Зунг (в’етн.: Anrê Dũng (Lạc)), 1795, В’етнам — 21 снежня 1839, г. Ханой, В’етнам) — каталіцкая святар, мучанік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў язычніцкай сям’і ў 1795 годзе, хрысціянства прыняў у 15 гадоў. 10 гадоў працаваў на ніве Пана як катэхізатар, у 25 гадоў пачаў рыхтавацца да прыняцця святарства.

Стаў святаром у 1823 годзе, займаўся актыўнай пастырскай працай ва ўмовах пераследу ў дыяцэзіі Ке-Дам.

У 1835 годзе быў у першы раз арыштаваны, але каталіцкая супольнасць змагла яго выкупіць за тры зліткі срэбра. У 1839 годзе быў зноў арыштаваны, адмовіўся адрачыся ад веры, пасля чаго перанёс катаванні і быў пакараны смерцю праз абезгалоўліванне ў Ханоі 21 снежня 1839 года.

У 1900 годзе яго беатыфікаваў Папа Леў XIII.

19 чэрвеня 1988 года Папа Ян Павел II далучыў да шэрагу святых 117 мучанікаў розных нацыянальнасцяў, касцёльнага статусу і сацыяльнага становішча, якія аддалі жыццё за Хрыста на тэрыторыі В’етнама. Першым у іх спісе стаяла імя святара Андрэя Зунг-Лака[2].

Зноскі

  1. Andreas Dung Lac // opac.vatlib.it
  2. У Касцёле адзначаецца ўспамін в’етнамскага святога Андрэя Зунг-Лака і паплечнікаў, мучанікаў
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1795 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў В’етнаме
Катэгорыя·Памерлі ў 1839 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Рэлігія ў В’етнаме
Катэгорыя·Памерлі ў Ханоі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Абезгалоўленыя
Катэгорыя·Пакараныя смерцю
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIX стагоддзя