wd wp Пошук:

Андрэй Гасковіч

Андрэй Гасковіч (? — 1491, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі1481 па 1491 гады).

Біяграфія

Паходзіў з Вільні, быў сынам Пятра Гасковіча, імаверна шляхціча. Афіцыйныя лісты паведамляюць аб Андрэі: «Andreas Petri Goschovicz de Vilna (або Vilnensis), natione Lituanus» (Андрэй, сын Пятра, Гасковіч з Вільні (або віленчук), ліцвін родам)[1].

З 1443 г. навучаўся ў Кракаўскім універсітэце, з 1464 г. належаў да віленскага капітула[2]. У 1481 г. быў пасвечаны на біскупа віленскага.

Андрэй Гасковіч, імаверна, быў крэўным віленскіх паноў Гасковічаў. Прыкладам, у дарчай грамаце пана Марціна Мацяёвіча віленскім францысканам 1441 г. сведкамі выступілі паны Пётр і Яцко Гасковічы (domino Petro Gosschowicz cum fratre suo domino Jaczcone)[3].

Зноскі

  1. x. J. Fijałek. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę. // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Wł. Abracham, J. Fijałek, J. Rozwadowski et al. — Kraków, 1914. s. 152—161.
  2. J. Ochmański. Biskupstwo Wileńskie w średniowieczu. Ustroj i uposażenie. Poznań, 1972. s. 34.
  3. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Kraków, 1932. № 169.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Біскупы віленскія
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў 1491 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XV стагоддзі