wd wp Пошук:

Андрэй Аляксандравіч Булінскі

Андрэ́й Алякса́ндравіч Булі́нскі (11 студзеня 1909, г. Варонеж — 25 студзеня 1984, г. Мінск) — беларускі савецкі кінааператар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949)[1].

Біяграфія

Патомны дваранін. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1926 годзе паступае ў Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт[1]. Гады вучобы ва ўніверсітэце, дзе А. Булінскі быў старшынёй фотакіно секцыі Таварыства сяброў савецкага кіно і яе адзіным аператарам-хранікёрам, вызначылі яго далейшы лёс.

У 1931 годзе А. Булінскі быў запрошаны на кінафабрыку «Шарко Юлдус» (цяперашні Узбекфильм(руск.) бел.), і першы яго фільм «Аазіс ў пясках», зняты ў незвычайна цяжкіх умовах ракі Амудар’і, атрымаў самую высокую ацэнку і абышоў шматлікія экраны краіны, пабываў за мяжой. Гэта першы узбекскі гукавы фільм.

У 1936 годзе ў Ленінградзе была знятая карціна «Дзяўчына спяшаецца на спатканне(руск.) бел.».

За стварэнне музычнай камедыі «Далёкая нявеста» — першай пасляваеннай мастацкай карціны, якая з’явілася несумненным поспехам туркменскай кінематаграфіі — А. Булінскаму была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР[1].

Творчасць

У якасці аператара пастаноўшчыка А. Булінскі ўдзельнічаў у стварэнні многіх мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1935-38 і з 1950)[1]: «Дзеці партызана» (1954), «Першыя выпрабаванні(руск.) бел.» (1961), «Масква-Генуя» (1964). «Тысяча вокнаў» (1968), «Доўгія вёрсты вайны(руск.) бел.» (1975) і інш

Як таленавіты рэжысёр-пастаноўшчык ён выступіў у тэлевізійнай мастацкай стужцы «Збянтэжанасць (Хатка на Волзе)» (1970).

Для выяўленчай манеры Булінскага характэрны мажорная танальнасць у перадачы атмасферы дзеяння, выразнасць партрэту, паэтычнасць пейзажаў[1].

Мастак бездакорнага густу, тонкага адчування кінематаграфічнай прыгажосці і выразнасці А. Булінскі ўнёс вялікі ўклад у развіццё савецкага кінамастацтва. Ён удастоены высокіх званняў заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, шматлікіх урадавых узнагарод.

А. Булінскі быў жанаты на Р. І. Гладунко(руск.) бел., ёсць дачка Булінская Надзея Андрэеўна, унук Госцеў, Філіп Юр’евіч.

А. А. Булінскі памёр 25 студзеня 1984 года.

Фільмаграфія

Аператарскія працы

Зняў дакументальныя і навукова-папулярныя фільмы: «Савецкая Беларусь», «Белавежская пушча» (абодва — 1951), «Белая Вежа» (1952, саўмесна З І. Пікманам(руск.) бел.), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1956), «Спартыўная гімнастыка» (1964) і інш.

Рэжысёрскія працы

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Булинский Андрей Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 89. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Кінааператары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
Катэгорыя·Кінааператары СССР
Катэгорыя·Сацыялістычны рэалізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кінааператары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежы
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Беларусьфільм
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе