У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зяневіч. Андрэй Алегавіч Зяневіч (нар. 10 кастрычніка 1969, г. Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне фотаэлектронікі. Доктар тэхнічных навук (2014), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1999).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1992).
Месца працы, пасада: Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі (у 2000—2007 — дэкан факультэта, 2007—2009 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 2009 — рэктар, адначасова прафесар кафедры матэматыкі і фізікі).
Навуковыя інтарэсы: фотапрыёмнікі для рэгістрацыі слабага аптычнага выпраменьвання.