wd wp Пошук:

Ангумуа

Размяшчэнне Ангумуа на карце Францыі

Ангумуа́ (Angoumois) — гістарычная вобласць на захадзе Францыі, якая складае зараз частку дэпартамента Шаранта. Галоўны горад — Ангулем.

Сцяг Ангумуа

З X стагоддзя існавала графства Ангумуа; у 1308 годзе яно было далучана да ўладанняў французскай кароны. З 1515 Ангумуа — герцагства. У 1790 герцагства ўвайшло ў склад дэпартаментаў Шаранта і часткай у Дардонь.

Развіта вінаробства, вытворчасць каньякоў (якія атрымалі назву ад мясцовага горада Каньяк), машынабудаванне, папяровая, ваенная прамысловасць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Францыі
Катэгорыя·Дардонь (дэпартамент)
Катэгорыя·Шаранта (дэпартамент)