wd wp Пошук:

Анатоль Сяргеевіч Карамышаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карамышаў. Анатоль Сяргеевіч Карамышаў (27 мая 1932, в. Панфілава, Крапівінскі раён, Кемераўская вобласць20 лістапада 2021) — беларускі архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1977). Заслужаны будаўнік БССР (1972).

Біяграфія

Скончыў у 1956 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новакузнецку, Сібірскім прамбудпраекце, з 1961 года — дырэктар Гомельграмадзянпраекта. Член КПСС з 1964 года.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Гомелі. Памёр 20 лістапада 2021 года[1].

Дзейнасць

Аўтар тэхніка-эканамічных асноў асваення поймавых тэрыторый для жыллёвага будаўніцтва, укаранення кантэйнернай пнеўматранспартнай сістэмы транспартавання інертных будаўнічых матэрыялаў, удзельнічаў у распрацоўцы генплана Гомеля (1974, у аўтарскім калектыве). Аўтар навуковых прац, у т.л. манаграфіі «Будаўніцтва на пойменна-намыўных асновах» (1980, Мінск).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971). Прэмія Савета Міністраў БССР (1984).

Зноскі

  1. Вчера ушел из жизни архитектор, определивший развитие Гомеля(нявызн.). Гомельскі флагшток. Facebook.com (21 лістапада 2021).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходне-Сібірскім краі
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў