wd wp Пошук:

Анатоль Сяргеевіч Буяльскі

Анатоль Сяргеевіч Буяльскі (15 снежня 1959, Мінск) — галоўны трэнер жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі па баскетболе.

Кар’ера

Трэніраваў мінскія СДЮШАР «Гарызонт» (1979—1994) і «Гарызонт» (1994—1999), літоўскую «Жуведру» (1999—2000), польскія клубы «Лончнасць» (2000—2003) і «Мяблотап» (2003—2004), расійскія «Энжэ» (2004—2005) і «Дынама-Энергія» (2005—2007). Прыводзіў «Гарызонт» да перамог у чэмпіянаце Беларусі і Балтыйскай лізе. Вывеў «Лончнасць» у польскую суперлігу. Быў названы трэнерам года ў Польшчы. Трэнер года Беларусі 2006[1].

Галоўны трэнер жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі (1994−1998, 2002−2011, 2014−2016). У 2007 годзе ўпершыню вывеў зборную Беларусі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы і адразу прывёў яе да бронзавых узнагарод. У 2008 годзе каманда пад яго кіраўніцтвам заваявала пуцёўку на Алімпійскія гульні, стаўшы першай у гісторыі беларускага спорту камандай па гульнявым відам спорту, якая трапіла на летнія Алімпійскія гульні. У 2010 годзе вывеў зборную ў паўфінал чэмпіянату свету. Пакінуў каманду пад канец 2011 года па асабістаму жаданню[2]. У 2014 годзе вярнуўся ў зборную[3]. Вывеў каманду на Алімпійскія гульні 2016.

Жанаты, мае сына ад першага шлюбу і дачку ад другога[4].

Зноскі

  1. Тренер года. Анатолий Буяльский: мечтаю об Олимпиаде
  2. Анатолий Буяльский назвал причины своего ухода Архівавана 1 лютага 2012.
  3. Анатолий Буяльский вновь стал главным тренером женской сборной Беларуси по баскетболу
  4. Главный тренер сборной Беларуси по баскетболу Анатолий Буяльский: женские слезы меня нервируют
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Трэнеры «Гарызонта» Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Баскетбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па баскетболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе