wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Ахрамчук

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Анатоль Мікалаевіч Ахрамчук (11 студзеня 1949, Селішчы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 27 кастрычніка 2008) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся 11 студзеня 1949 года ў вёсцы Селішчы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1968 годзе скончыў Талінскае мараходнае вучылішча ММФ СССР. У 1982 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. У 1986 годзе скончыў аспірантуру пры БДІНГ. У 1986 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата эканамічных навук.

1968—1976 гг. — памочнік капітана (штурман) на суднах гандлёвага флоту Паўночнага марскога параходства, г. Архангельск. У 1976—1992 гг. — праца на вядучых пасадах навукова-даследчых інстытутаў г. Мінска. У 1992—1996 гг. — першы намеснік міністра па антыманапольнай палітыцы Рэспублікі Беларусь. У 1996—1999 гг. — намеснік міністра прадпрымальніцтва і інвестыцый Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ганаровай граматай Савета Міністраў РБ. У 1997 годзе прысвоены першы клас служачага дзяржапарату. У 1999 годзе прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа. З 1999 па 27.10.2008 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ПАР, па сумяшчальніцтве — у Анголе.

Памёр 27 кастрычніка 2008 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў ПАР
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Анголе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня