wd wp Пошук:

Анатоль Абрамавіч Гантварг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гантварг. Анатоль Абрамавіч Гантварг (3 кастрычніка 1948, Мінск, БССР, СССР —) — савецкі і беларускі шашыст, неаднаразовы чэмпіён свету па міжнародных шашках[1]. Пачаў займацца шашкамі ў Мінскім палацы піянераў у І. Бельскага, у 18 гадоў увайшоў у склад зборнай СССР па шашках[2].

Анатоль Гантварг — міжнародны гросмайстар (1976), заслужаны майстар спорту (1985), чэмпіён свету (1978, 1980, 1984, 1985), СССР (4 разы ў 19691981) па міжнародных шашках[1][3]. Матэматык, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1972 годзе[1].

З 1974 інструктар Цэнтральнага шахматнага клуба Узброеных Сіл СССР[1].

У 1984 і 1985 гадах Анатоль Гантварг прызнаваўся лепшым спартсменам БССР[4].

Канфлікт з Сусветнай федэрацыяй шашак

У 2007 годзе абвясціў байкот Сусветнай федэрацыі шашак(руск.) бел. і Еўрапейскай канфедэрацыі шашак(руск.) бел., адмовіўшыся ўдзельнічаць у спаборніцтвах, якія праводзяцца пад іх эгідай. Тым не менш, ён не адмаўляецца выступаць за зборную Беларусі[5][6].

Прапаганда шашак

Напісаў аўтабіяграфічную кнігу, куды ўвайшлі яго найлепшыя партыі[7].

У 2007 годзе А. Гантварг правёў паказальны матч у рускія шашкі(руск.) бел. з Прэзідэнтам Абхазіі Сяргеем Багапшам[8].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Гантварг Анатолий Абрамович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137. — 737 с.
  2. http://belisrael.info/?p=10679
  3. Словопедия. Анатолий Гантварг (руск.)
  4. Лучшие спортсмены РБ с 1980 года Архівавана 19 лютага 2010. (руск.)
  5. Анатолий Гантварг. Шашки наголо. Интервью (руск.)
  6. «Спортивная панорама» — Физкультурник Белоруссии Архівавана 2 сакавіка 2008. (руск.)
  7. 50 поединков на 100 клетках. — Минск: Полымя, 1986. — 203 с.: ил.
  8. Президент Абхазии сыграл в русские шашки с чемпионом мира Гантваргом в Пицунде (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Шашысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Шашысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ