wd wp Пошук:

Анастасія Раманаўна Лаўрынчук

Анастасія Раманаўна Лаўрынчук (нар. 27 красавіка 2000, Мінск, Беларусь) — беларуская мадэль, пераможца конкурсу «Віцэ Міс Беларусь-2018», удзельніца конкурсу прыгажосці «Міс свету» ў снежні 2019 года[1].

Біяграфія

Анастасія Лаўрынчук нарадзілася 27 красавіка 2000 года ў горадзе Мінску.

Скончыла Інстытут бізнесу БДУ па спецыяльнасці Бізнес-адміністраванне па праграме бакалаўрыяту ў 2021 годзе.

Спачатку Анастасія Лаўрынчук стала пераможцай Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Віцэ-Міс Беларусь-2018», фінал конкурсу адбыўся 4 мая 2018 года ў Мінску.

У снежні 2019 года адправілася ў Лондан, дзе ў шэрагу 111 удзельніц беларусцы ўдалося прабіцца ў дваццатку найпрыгажэйшых жанчын планеты, яе лепшым вынікам стала трапленне ў рэйтынг з 19 самых інтэлектуальных дзяўчат свету ў рамках намінацыі «Head to Head Challenge» і ў намінацыі «Міс Спорт», патрапіўшы ў трыццатку па выніках залікаў, яе прызналі лепшай на еўрапейскім кантыненце. Прадстаўляла краіну на конкурсе «Міс Свету». Анастасія ўвайшла ў лік прызёраў конкурсу і заняла месца сярод удзельніц конкурсу, атрымаўшы званне «Міс Свету Еўропы».

Зноскі

  1. belta.by
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0