wd wp Пошук:

Анань Родзевіч

Анань Родзевіч (1928 — ?) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, удзельнік падпольнага Саюза вызвалення Беларусі ў Навагрудку.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Магільніца гміны Кошалева, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка.

У канцы 1946 — пачатку 1947 далучыўся да антысавецкай беларускай падпольнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» (СВБ). Галоўнай цэллю арганізацыі было аддзяліць Беларусь ад СССР і ўтварыць незалежную дзяржаву. Арганізацыя базавалася на сістэме «троек», але належнай сістэмы канспірацыі не было. Пад канец мая 1947 года савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 сяброў арганізацыі, якіх выдаў правакатар Алесь Бажко. У хуткім часе таксама было арыштаванае і кіраўніцтва арганізацыі, сам Анань Родзевіч быў арыштаваны толькі ў чэрвені. 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераў.[2] Анань Родзевіч атрымаў 10 гадоў савецкіх лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў.

Пакаранне адбываў у канцлагерах Комі АССР і Карагадзінскай вобласці Казахскай ССР. Пасля вызвалення ў 1956 г. працягваў працаваць на вугальных шахтах Караганды. Выйшаў на пенсію ў 1985 г. Не рэабілітаваны.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154887.html Біяграфія Ананя Родзевіча
  2. http://www.slounik.org/154980.html

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім ваяводстве
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Члены Саюза вызвалення Беларусі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Карагандзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне