Амні́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Амнішава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў Амнішаўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. 26 мая 1935 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Задор’еўскага сельсавета[1].