Амеляне́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Амелянец.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кляшчэльскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 16 жніўня 1945 года ў складзе Высокаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бушміцкага сельсавета[1].