wd wp Пошук:

Аманда Лінд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лінд.

Аманда Сафія Маргарэт Лінд (швед. Amanda Sofia Margareta Lind, народжаная Ёхансан, Johansson, нар. 2 жніўня 1980, Упсала) — шведскі палітычны дзеяч, эколаг. Дзейны міністр культуры і па пытаннях дэмакратыі, адказны за спорт і нацыянальныя меншасці, з 2019 года ў другім урадзе Стэфана Лёвена.

Біяграфія

Аманда вырасла ў Лулеа, куды сям’я пераехала, калі ёй было 3 гады. Яе бацька Эрык Х’юга Ёхансан стаў вікарыем акругі Сорсэле, а маці Ева Баск Ёхансан была фармацэўтам. Аманда вывучылася на псіхолага ва ўніверсітэце Умеа, які скончыла ў 2009 годзе. Працавала дзіцячым і падлеткавым псіхолагам у Савеце графства Вестэрнорланд, у 2009—2011 гадах.

У 1999 годзе Аманда стала членам Партыі зялёных, у 2010 годзе была прызначаная прадстаўніком «зялёных» у Хернёсандзе, а ў 2012 годзе прадстаўляла Вестерноррланд.

Аманда Лінд — былы дарадца і першы намеснік старшыні муніцыпальнага савета ў муніцыпалітэце Хернёсанда. Яна стала ў 2016 годзе сакратаром Партыі зялёных, змяніўшы Андэрса Уолнера.

У студзені 2019 года яна стала міністрам культуры і дэмакратыі, адказваючы таксама за спартыўныя пытанні, а таксама кіраўніком міністэрства культуры.

Аманда замужам за рэжысёрам Б’ёрном Оле Ліндэнам, мае дваіх дзяцей.

  1. 1 2 Johansson, Amanda Sofia Margareta // Sveriges befolkning 1990Ramsele: National Archives of Sweden, 2011. — ISBN 978-91-88366-91-7 Праверана 28 жніўня 2021.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 чэрвеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Упсала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе