wd wp Пошук:

Аліна Міхайлаўна Главінская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Главінская. Аліна Міхайлаўна Главінская (23 чэрвеня 1944, Масква) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працавала ў Белдзіпрахарчпраме, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1973 па 1982 г. — старшым архітэктарам у БелНДІдзіпрасельбудзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Ленінградзе.

Творчасць

Асноўныя працы: рэканструкцыя кандытарскага камбіната «Спартак» у Гомелі (1972) і школы ў пасёлку Леніна Магілёўскай вобласці (1980), тыпавыя праекты клуба на 90 месцаў, дзіцячага садка-ясляў № 214-2-131, школы, зблакаванай з дзіцячым садком-яслямі (1981), эксперыментальнай школы на 432 навучэнцаў з двума падрыхтоўчымі класамі (1982); у аўтарскім калектыве: інтэр’еры хлебазавода ў Таліне (1970), комплекс харчовых прадпрыемстваў у раёне Дражня ў Мінску (1977), інтэрнат для спартсменаў коннаспартыўнай базы ў пас. Ратамка пад Мінскам (1980).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ