wd wp Пошук:

Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трыгубовіч. Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч (14 кастрычніка 1913, в. Ленявічы, злілася з в. Карзуны, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 13 красавіка 1993, в. Астрэйкі, Капыльскі раён) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966)

Біяграфія

Нарадзілася ў засценку Ленявічы (цяпер вёска Карзуны Капыльскага раёна Мінскай вобласці) у сям’і сялян.

Пасля заканчэння пачатковай школы працавала ў калгасе «Чырвоны баец». Перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Пасля вызвалення Капыльскага раёна прымала актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранага калгаса. Працавала ў паляводстве, на жывёлагадоўчай ферме.

У 1960 годзе перайшла на свінагадоўчую ферму. Спачатку даглядала групу ў 150 парсючкоў, затым яе група складалася з пяці соцень жывёл, а праз пэўны час дасягла тысячы. Набіралася вопыту і хутка стала прызнаным майстрам сваёй справы. У 1963 годзе яна выгадавала 965, у 1964 годзе — 1010, а ў 1965 годзе — 1095 парсючкоў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Працавала жывёлаводам да выхаду на заслужаны адпачынак у 1971 годзе. Прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. Імя А. А. Трыгубовіч занесена ў Кнігу народнай славы Капыльскага раёна.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»