wd wp Пошук:

Аляксей Хайчук

Аляксей ХАЙЧУК (нар. 21 лістапада 1984, Брэст) — музыкант, ударнік, удзельнік гурта «J:морс».

Біяграфія

У школе быў удзельнікам розных брэсцкіх музычных гуртоў. Да «J:морс» далучыўся ў жніўні 2007 года ў якасці ўдарніка. Апроч гэтай дзейснасці, Хайчук складае песні і спявае, што дэманстраваў у 2009 годзе на шэрагу канцэртаў «J:морс», выконваючы ўласную песню «Лунный загар».

Скончыў Брэсцкае музычнае вучылішча (2005) па класе ўдарных. У 2005 заняў другое, а ў 2006 — першае месца на рэспубліканскім конкурсе «Барабаны біт».

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·J:морс
Катэгорыя·Ударнікі Беларусі