У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зубаў.
Аляксей Фёдаравіч Зубаў (1682—1751) — гравёр чорнай манерай і разцом, малодшы брат гравёра Івана Зубава.
Вучыўся ў Маскве пры Аружэйнай палаце (1689—1705). З 1711 года працаваў у гравіравальнай майстэрні Пецярбургскай друкарні. Найбольш значнымі з’яўляюцца архітэктурныя пейзажы Пецярбурга — каштоўная крыніца для вывучэння аблічча Санкт-Пецярбурга ў пятроўскую эпоху: «Вастльеўскі востраў» (1714), «Панарама Пецярбурга» (1716) і інш. Гістарычнай даставернасцю вызначаюцца таксама партрэты, выявы феерверкаў, баталій, сцэны прыдворнага жыцця.