wd wp Пошук:

Аляксей Паўлавіч Дзербін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзербін. Аляксей Паўлавіч Дзербін (нар. 23 чэрвеня 1975, Мінск) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Біяграфія

У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Працаваў у газеце «Беларуский рынок», ДУ «Міжбанкавая валютная біржа», ААТ «Белгазпрамбанк», БДУ, БДЭУ, Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праходзіў службу ў органах унутраных спраў, Следчым камітэце, Камітэце дзяржаўнай бяспекі. 18 ліпеня 2014 прызначаны на пасаду дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі[1].

Жанаты, выхоўвае дачку. Яго маці — Галіна Дзербіна — навуковец, член камітэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў[2].

Зноскі

  1. http://blr.belta.by/all_news/president/Lukashenka-naznachy-dyrektaram-ATs-Dzerbna_i_69518.html(недаступная+спасылка)
  2. http://nashaniva.by/?c=ar&i=132463
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў