wd wp Пошук:

Аляксей Нікіфаравіч Нікіфараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікіфараў. Аляксей Нікіфаравіч Нікіфараў (нар. 15 верасня 1936) — беларускі ўрач-хірург.

Біяграфія

У 1954 годзе скончыў 10 класаў Суражскай сярэдняй школы і паступіў у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1960 г. З 1960 па 1962 год працаваў хірургам Ляхавіцкай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці. З верасня 1962 г. па жнівень 1965 г. — аспірант кафедры агульнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута.

За час вучобы ў аспірантуры выканаў і ў 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля заканчэння аспірантуры на працягу года працаваў хірургам 3-й клінічнай бальніцы г. Мінска, а затым — асістэнтам кафедры агульнай хірургіі.

У 1969 годзе быў пераведзены на новаарганізаваную ў Мінскім медыцынскім інстытуце кафедру дзіцячай хірургіі, дзе да 1986 года працаваў асістэнтам, затым да 1996 года — дацэнтам, а з 1996 года — прафесарам кафедры. Вучонае званне прафесара прысвоена 12.12.2001 г.

У 1995 годзе загадам міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Нікіфараў А. Н. прызначаны галоўным пазаштатным дзіцячым хірургам МЗ Рэспублікі Беларусь і кіраўніком дзіцячага хірургічнага цэнтра.

Навуковая дзейнасць

У 1998 годзе ім была праведзена ўпершыню ў дзіцячай хірургіі Рэспублікі Беларусь ілеарэктапластыка дзіцяці пасля татальнага выдалення тоўстай кішкі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы