wd wp Пошук:

Аляксей Мікалаевіч Скобля

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скобля. Аляксей Скобля, пазыўны Тур (14 сакавіка 1990, Мінск, Беларусь — 13 сакавіка 2022, паблізу Кіева, Украіна) — украінскі вайсковец, старшы сяржант. Герой Украіны (2022, пасмяротна)[1].

Біяграфія

Маці — выхавальніца ў дзіцячым садку, бацька — кіроўца аўтобуса. Пасля 9 класа паступіў у Мінскі аўтамеханічны каледж. Скончыў яго, працаваў механікам, рамантаваў аўтамабілі. Пазней паступіў у Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «эксплуатацыя аўтамабіляў», але не скончыў.

У сакавіку 2015 года добраахвотнікам паехаў ваяваць на Данбас. Пасля сканчэння актыўных баявых дзеянняў на Данбасе застаўся ў арміі. Працаваў інструктарам па тактыцы і медыцыне. Атрымаў украінскае грамадзянства. Быў у складзе Тактычнай групы «Беларусь»[2].

Па нападзе Расіі на Украіну стаў намеснікам камандзіра групы беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага[3]. Загінуў 13 сакавіка 2022 года ў баях пад Кіевам[4].

Памяць

Гл. таксама

Зноскі

  1. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 233/2022
  2. Смяротна паранены беларус «Тур» загінуў пад Кіевам
  3. Под Киевом героической смертью погиб белорусский доброволец
  4. Смяротна паранены, застаўся прыкрываць сваіх. Хто такі беларус «Тур», забіты пад Кіевам
  5. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №233/2022(укр.) . president.gov.ua (12 красавіка 2022).
  6. У Хмяльніцкім вуліцу Пушкіна назавуць у гонар беларуса-каліноўца Аляксея Скоблі
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Героі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За мужнасць» II ступені
Катэгорыя·Полк Каліноўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За мужнасць» III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя М. С. Высоцкага