wd wp Пошук:

Аляксей Віктаравіч Ігнашоў

Аляксей Ігнашоў (18 студзеня 1978), мянушка на рынгу «Чырвоны Скарпіён» — беларускі кікбаксёр у суперцяжкай вазе, сусветная знакамітасць у баях версіі К-1, сяміразовы чэмпіён свету па тайскім боксе. Акрамя таго ён станавіўся чэмпіёнам свету ў Сусветным Гран-пры K-1 2003 у Парыжы і Сусветным Гран-пры K-1 2001 у Нагое, Цяпер жыве ў Оклендзе, Новая Зеландыя і трэніруецца ў Balmoral Lee Gar Gym пад кіраўніцтвам Лола Хеймулі.

Баец

«Чырвоны Скарпіён» асабліва вядомы за ўдары каленам, выкарыстаўшы іх у накаўце з Нікаласам Петасам і Картэрам Вільямсам. Лічыцца найталенавіты кікбаксёрам у цяжкой вазе ў свеце ў наш час. Да 16 мая 2009 г. быў адзіным, хто змог накаўтаваць Сэмі Шылта. Пры гэтым Аляксей лічыцца вельмі нестабільным байцом, які перыядычна паказвае млявую і бляклую працу ў рынгу. Да прыкладу, у баі з Петэрам Артсам у 2003 г. у чвэрцьфінале фінальнага турніру К-1. У 2005 годзе Ігнашоў траўміраваў калена ў баі супраць Б’ёрна Брэга і ў яго быў некаторы спад у выступах на рынгу. Зараз ён зноў набраў форму і рыхтуецца да новых баёў.

Ігнашоў трэніраваўся ў клубе «Чынук» (Мінск). Цяпер трэніруецца ў Новай Зеландыі і Японіі.

Тытулы

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кікбаксёры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Байцы змяшаных адзінаборстваў Беларусі