wd wp Пошук:

Аляксей Васільевіч Звераў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Звераў. Аляксей Васільевіч Звераў (18 сакавіка 1911, в. Ольша, РСФСР — 13 жніўня 2002) — будаўнік-мантажнік электрычных ліній. Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 1928 годзе электраманцёрам на станцыі Орша, затым 1930—1941 гадах на Беларускай ДРЭС.

У гады Вялікай Айчыннай вайны апынуўся на часова акупаванай тэрыторыі. Удзельнічаў у партызанскім руху на тэрыторыі Смаленшчыны і Беларусі. У пачатку ліпеня 1941 года працаваў электраманцёрам у брыгадзе па лініі электраперадач сеткавага аддзела «Беларусэнэрга».

Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі быў накіраваны ў Аршанскія электрычныя сеткі. Яму было даручана кіраваць працамі па мантажу падстанцый у Оршы.

У 1944—1972 гадах — брыгадзір, майстар службы лініі электраперадач, у 1979—1984 гадах — электраманцёр Аршанскага прадпрыемства электрасетак.

За поспехі ў выкананні планаў 7-й пяцігодкі і развіцці энергетыкі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Звераву Аляксею Васільевічу ў 1966 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.

Узнашароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснінскім раёне (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня