wd wp Пошук:

Аляксей Антонавіч Янукевіч

Аляксе́й Анто́навіч Януке́віч (нарадзіўся 30 чэрвеня 1976, Мінск) — намеснік старшыні Партыі БНФ.

Біяграфія

У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «кіраванне замежнаэканамічнай дзейнасцю».

З 1996 года - член партыі БНФ, з 1999 г. — член сойма, з 2003 г. — намеснік старшыні.

Высоўваўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы (2003 і 2007 гады), у Палату прадстаўнікоў (2004, 2008, 2016 гады).

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча.

5 верасня 2009 года на XII з’ездзе партыі БНФ абраны новым старшынёй Партыі БНФ (замест Лявона Баршчэўскага). На выбарах за Янукевіча было пададзена 174, за Лявона Баршчэўскага - 144 галасы. Абіраўся на новы тэрмін на пасаду сташыні Партыі БНФ ў 2011 і 2014 гадах. У 2017 у сувязі з унясеннем зменаў у статут, якія абмежавалі колькасць магчымых тэрмінаў на пасадзе старшыні партыі, сыйшоў з пасады. 30 верасня 2017 году на XVIII справаздачна-выбарчым з’ездзе Партыі БНФ абраны намеснікам старшыні Партыі БНФ[1].

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/28766124.html
  2. Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам(бел.) . Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў