wd wp Пошук:

Аляксей Аляксеевіч Шукшын

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шукшын. Аляксей Аляксеевіч Шукшын (1949, Мінск — 2009, Беларусь[1][2]) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Першым сярод беларусаў стаў майстрам спорту міжнароднага класу (1973) і выйграў юніёрскае першынство Еўропы ў складзе зборнай СССР (1968). Заслужаны трэнер БССР (1985)[3].

Кар’ера баскетбаліста

Нарадзіўся і вырас у Мінску ў раёне трактарнага завода. Выхаванец мінскага СК «Трактар». Першы трэнер — Яўген Барысавіч Кацман.

Быў асноўным цэнтравым гульцом у мінскім РТІ (1967—1981, з перапынкамі). Таксама выступаў за маскоўскі ЦСКА (1973), гомельскі «Сож» (1978/79), ташкенцкі «Універсітэт» (1979/80).

У 1965—1968 гадах прыцягваўся ў юніёрскую (U-18) зборную СССР, стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў (1968). У 1973 годзе стаў уладальнікам Кубка СССР у складзе ЦСКА і пераможцам Сусветнага фестываля баскетбола ў Перу ў складзе мужчынскай зборнай СССР.

Кар’ера трэнера

Быў галоўным трэнерам мінскага РТІ (1981—1987). Пад яго кіраўніцтвам каманда займала пятае (1982/83) і шостае (1984/85) месца ў чэмпіянаце СССР[4].

З 1985 па 1986 год працаваў другім трэнерам мужчынскай зборнай СССР — чэмпіёна Еўропы-1985, пераможца Сусветнай Універсіяды-1985 і сярэбранага прызёра чэмпіянату свету-1986.

У 1988—1990 гадах быў галоўным трэнерам балгарскага клуба «Славія» (Сафія), дзе пад яго кіраўніцтвам выступалі беларускія баскетбалісты Аляксандр Папкоў і Аляксандр Сатыраў[5].

У 1993 годзе стаў першым настаўнікам нацыянальнай каманды суверэннай Беларусі. У апошнія гады жыцця працаваў у заснаванай ім зборнай ветэранаў беларускага баскетбола[6].

Зноскі

  1. Баскетбол. Умер Алексей Шукшин
  2. Утрата. Он не любил, когда наполовину…
  3. Летопись белорусского баскетбола
  4. Умер известный белорусский баскетболист
  5. Старая гвардия: Александр Сатыров. Гомельский звал меня Профессором
  6. ТОЧКА ЗРЕНИЯ. Алексей Шукшин: кто не помнит прошлого, не построит будущего

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Баскетбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі «Сожа» Гомель
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Баскетбольныя трэнеры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра баскетбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі РТІ
Катэгорыя·Трэнеры РТІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе
Катэгорыя·Ігракі ЦСКА Масква (баскетбол)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Майстры спорту СССР міжнароднага класа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Баскетбалісты СССР