wd wp Пошук:

Аляксей Аляксеевіч Гатцук

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гатцук. Аляксей Аляксеевіч Гатцук (14 снежня (2 снежня паводле старога стылю) 1832, Адэса — 4 лістапада (23 кастрычніка паводле старога стылю) 1891, Масква) — расійскі і ўкраінскі археолаг і публіцыст.

Біяграфія

Паходзіў з маларасійскага дваранскага роду Гатцукоў Чарнігаўскай губерні. вучыўся ў Маскве: у 1-й і 4-й гімназіях, на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Скончыў універсітэцкі курс са званнем сапраўднага студэнта ў 1857, а затым вытрымаў выпрабаванне на ступень кандыдата. У 1859 атрымаў пасаду ад’юнкта па кафедры расійскай славеснасці ў Рышельеўскім ліцэі ў Адэсе. Тады жа ён выявіў сябе як публіцыст артыкуламі ў газетах «Одесский вестник» і «Московские Ведомости».

У 1861 пераехаў у Маскву. У 1862 надрукаваў у часопісе «Основа» развагі пра некаторыя ўкраінскія кнігі. Ад 1866 быў выдаваў у Маскве «Крестный Календарь», а ад 1875 дадатак да яго «Газета Гатцука» (першая расійская ілюстраваная газета).

Быў сябрам-заснавальнікам Маскоўскага Археалагічнага Таварыства, даследваў курганы Маскоўскай губерні. Ён меркаваў, што рака Масква служыла рэзкай археалагічнай мяжой. Паказваў, што да поўдня ад ракі жылі роднасныя, хоць і разначасовыя, фіна-ўгорскія плямёны, а да поўначы па яго меркаванні былі сляды славянскага племя. У якасці член Археалагічнага Таварыства настойваў на сістэматычным назіранні за землянымі працамі ў старажытных гарадох.

Пахаваны ў Данскім манастыры Масквы.

Працы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Археолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Рэшыльеўскага ліцэя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Памерлі 16 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Члены Маскоўскага археалагічнага грамадства
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі Чацвёртай Маскоўскай гімназіі