wd wp Пошук:

Аляксей Іванавіч Наканечны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Наканечны. Аляксей Іванавіч Наканечны (11 лістапада 1912, в. Клямбоўка, цяпер Ямпольскі раён, Вінніцкая вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1970).

Біяграфія

Скончыў Адэскі будаўнічы інстытут у 1939 годзе. Працаваў у Данецку. Удзельнічаў у праектаванні гасцініц «Данбас», «Кастрычнік», драмтэатра ў Данецку. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1946 г. — у Белдзяржпраекце, з 1956 па 1967 г. — намеснік галоўнага архітэктара, галоўны архітэктар Мінска, з 1967-га — дацэнт кафедры архітэктуры, з 1977 года — кафедры архітэктуры прамысловых будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1948 года. З 1955 па 1959 г. — намеснік старшыні праўлення СА БССР. Член КПСС з 1951 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): серыі тыпавых праектаў жылых будынкаў № 1-414, 1-433 (1953), галоўны корпус санаторыя «Беларусь» у Сочы (1956), будынак Мінбуда БССР па вуліцы К. Маркса (1955), генплан развіцця Мінска (1965).

Аўтар шэрагу публікацый у часопісах, у т.л. манаграфіі: «Мінск, досвед паваеннага аднаўлення і развіцці горада» (Мінск, 1966, у аўтарскім калектыве).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны будаўнік БССР (1970).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскай дзяржаўнай акадэміі будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падольскай губерні
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя