wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Азярэц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Азярэц.

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Азярэ́ц (9 мая 1953, в. Гарбацэвічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, у 2006-13 міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 мая 1953 года ў в. Гарбацэвічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.

У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Цеплавыя электрычныя станцыі», у 1993 годзе — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю»[1].

19761987 — інжынер ВТА, інжынер групы рэжымаў, начальнік змены катлатурбіннага цэха, старшы інжынер — кіраўнік лабараторнага цэха Віцебскай ЦЭЦ «Белгалоўэнерга».

19871996 — начальнік службы цеплатэхнічнага абсталявання РЭУ «Віцебскэнерга», намеснік галоўнага інжынера па цеплатэхнічнай частцы ВА «Віцебскэнерга».

19962000 — намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Віцебскага РУП «Віцебскэнерга».

У 2000 годзе прызначаны генеральным дырэктарам Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга».

Намеснік старшыні Савету дырэктараў ААТ «Белгазпрамбанк».

З мая 2006 да красавіка 2013 года — міністр энергетыкі Беларусі. Вызвалены ад пасады з фармулёўкай «за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной»[2].

Зноскі

  1. Біяграфія Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Азярца А.У.(нявызн.). Аб міністэрстве. Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 верасня 2010.(недаступная спасылка)
  2. news.belta.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь