У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сільвановіч. Аляксандр Сільвановіч (1937 — 16 мая 2007, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі (у эміграцыі) грамадскі дзеяч.
Жыў у ЗША з пачатку 1950-х гадоў. Вышэйшая адукацыя. Член прэзідыуму Рады БНР, член Рады і Кансісторыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, супрацоўнік Беларускага інстытута навукі і мастацтва. Cустаршыня Кааліцыі ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, лабіст дапамогі Беларусі «ў змаганні за незалежнасць і народаўладдзе». Удзельнічаў у арганізаванні і завозе ў Беларусь гуманітарнай дапамогі ахвярам Чарнобылю. [Крыніца?]