wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Субота

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Субота (значэнні).

Аляксандр Сяргеевіч Субота (нар. 28 жніўня 1984, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі лёгкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа. Бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў па лёгкай атлетыцы, чэмпіён свету і Еўропы.

Біяграфія

У 2004 годзе скончыў Мінскі Дзяржаўны каледж прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мадэльер-канструктар абутку і гарбарна-галантарэйных вырабаў.

У 2010 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры ў Мінску па спецыяльнасці трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы.

Пачаў займацца спортам у Мінску ў 1996 годзе (12 гадоў). Займаўся веславаннем на байдарках і каноэ ў Юрыя Міхайлавіча Асмалоўскага . У 2000 годзе перайшоў да трэнера Тамары Мікалаеўны Шыманскай і пачаў займацца лыжнымі гонкамі, як спартсмен з абмежаваннямі па здароўі. У 2002 годзе заняўся лёгкай атлетыкай (кіданне дзіды, скачкі, спрынт) і ўвайшоў у склад Нацыянальнай зборнай па інваспорце Рэспублікі Беларусь. З 2003 па 2008 года трэніраваўся ў Віктара Міхайлавіча Бельскага, а з 2008 года трэніруецца ў Анатоля Аляксеевіча Майструка. У наш час асноўны від праграмы ў лёгкай атлетыцы — трайны скачок і скачкі ў даўжыню.

Стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Рэспублікі Беларусь (2006—2008 гг.).

У 2012 годзе атрымаў званне «Майстар спорту міжнароднага класа».

Спартыўныя дасягненні

Паралімпійскія гульні
Год Турнір Дысцыпліна Месца Вынік
2012 XIV летнія Паралімпійскія гульні ў Лондане трайны скачок  Бронза 14.00
Чэмпіянаты
Год Турнір Дысцыпліна Месца
2005 Чэмпіянат Еўропы скачкі ў даўжыню  Бронза
2006 Чэмпіянат свету ў зачыненым памяшканні скачкі ў даўжыню  Золата
2007 адкрыты чэмпіянат Германіі скачкі ў даўжыню  Золата
2010 Адкрыты чэмпіянат Украіны скачкі ў даўжыню  Бронза
2011 Адкрыты чэмпіянат Украіны скачкі ў даўжыню  Золата
трайны скачок  Золата
2012 Чэмпіянат Еўропы скачкі ў даўжыню  Бронза
трайны скачок  Золата
2013 Чэмпіянат Свету (Ліён) трайны скачок  Срэбра
2014 Чэмпіянат Еўропы (Swansea) трайны скачок  Срэбра

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лёгкаатлеты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Паралімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня