wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Педан

Аляксандр Сяргеевіч Педа́н (нар. 24 сакавіка 1982, Хмяльніцкі, УССР) — украінскі тэлевядучы і шоумен.

Біяграфія і кар’ера

Нарадзіўся 24 сакавіка 1982 года ў Хмяльніцкім (УССР). Бацька Сяргей Іосіфавіч і маці Валянціна Мікалаеўна пазнаёміліся ў танцавальным ансамблі пры ўніверсітэце. Аляксандр стаў іх трэцім дзіцём, ён мае двух старэйшых братоў. Пасля заканчэння школы ён паступіў у Хмяльніцкі нацыянальны ўніверсітэт на эканамічны факультэт. У 2004 годзе атрымаў дыплом менеджара-эканаміста. Праз два гады пераехаў у Кіеў.

Аляксандр марыў стаць акцёрам з дзяцінства, у школе ён быў удзельнікам мастацкай самадзейнасці. Скончыў тэатральнае аддзяленне Хмяльніцкай школы мастацтваў. 13 гадоў займаўся ўкраінскімі народнымі танцамі, паколькі бацька быў харэографам Ансамбля ўкраінскага танца.

Дзевяць гадоў Аляксандр прысвяціў КВЗ. У 16 ён стаў удзельнікам каманды Хмяльніцкага нацыянальнага ўніверсітэта. Прыняў удзел у турнірах Асацыяцыі КВЗ Украіны ў складзе каманд «Стыльны вецер» і «TM-TV». Гуляў за тэлевізійную каманду Вышэйшай украінскай лігі КВЗ «Тры таўстуна», асноўную частку якой складалі вопытныя гульцы. Прыйшоўшы ў каманду як танцор, Педан хутка ўвайшоў у лік лідараў, стаў актыўным удзельнікам творчага працэсу — пісаў тэксты, ставіў нумары. Прыняў удзел у шэрагу міжнародных фестываляў Клуба (Сочы, Юрмала).

У 2006 г. Аляксандр стаў вядучым Comedy Club Ukraine, а таксама ўдзельнікам штотыднёвых вечарынак клуба і телеверсій. Яркі індывідуальны вобраз канферансье падарыў яму творчы псеўданім — Аляксандр «Анёл» Педан.

У 2008 г. Педан стаў адным з вядучых ранішняга шоу «Пад’ём» на Новым канале ў партнёрстве з Фрэймут і Прытулай. Гэтую тройцу вядучых называюць адной з самых паспяховых за ўвесь час існавання ранішняга шоу ва Украіне. Разам з Вольгай і Сяргеем Аляксандр вёў «Пад’ём» да мая 2011 года.

У 2008 г. вядзе шоу «Украіна слязам не верыць» з Машай Ефрасінінай і Сяргеем Прытулай. У 2010—2011 гады стаў удзельнікам шоу «Зрабі мне смешна» з Сяргеем Прытулай, Машай Еўфрасінінай, Дзімай Калядэнка, Андрэем Даманскім, Анастасіяй Касілавай і Сяргеем Кузіным.

У 2010—2011 гады стаў суддзёй шоу «Спявай, калі зможаш» з вядучымі Сяргеем Прытулай і Машай Еўфрасінінай. У 2011 г. стаў вядучым экстрэмальнага шоу «Я — Герой!» з Сяргеем Прытулай і чэмпіёнкай свету па спартыўнай гімнастыцы Ліліяй Падкапаевай. У гэтым жа годзе Аляксандр становіцца вядучым шоу «Інтуіцыя» — свайго першага сольнага праекта на Новым канале.

У сакавіку-чэрвені 2012 года — вядучы шоу «Пакуй валізы!». Сакавік 2012 года — Аляксандр становіцца суддзёй у шоу «Хто зверху?». Вядучыя праекта Вольга Фрэймут і Сяргей Прытула жартам называюць Педана «голасам зверху», «вярхоўным суддзёй», таму што Аляксандра няма ў кадры і гледачы чуюць толькі ягоны голас.

Летам 2012 года разам з Фрэймут і Прытулай вядзе шоу «КабрыяЛета».

10 сакавіка 2013 года на Новым канале стартаваў інфармацыйна-забаўляльны вячэрні праект «Педан-Прытула Шоу». Педан стаў вядучым і крэатыўным прадзюсарам шоу разам з Сяргеем Прытулай. З 2014 года вядзе праект «Сэрца трох», правёўшы тры сезоны гэтага шоу.

У 2014—2015 гг. — вядучы ў двух сезонах праграмы «Танна і сярдзіта». У шоу Аляксандр меў задачу з гумарам шукаць магчымасці эканоміі ва ўсіх сферах. У 2015 годзе зноў стаў вядучым тэлепраекта «Танна і сярдзіта».

У 2016 г. разам з Дзмітрыем Танковічам быў вядучым Украінскага нацыянальнага адбору на Еўрабачанне-2016, дзе перамагла Джамала. Восенню 2016 года пачаў працу над праектам «Зоркі пад гіпнозам».

Тэлепраекты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Хмяльніцкага нацыянальнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Шоумены
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хмяльніцкім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Comedy Club
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Гульцы Вышэйшай лігі КВЗ
Катэгорыя·Тэлевядучыя Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў