wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Дарожка

Алякса́ндр Сярге́евіч Даро́жка (нар. 19 жніўня 1991, Мінск) — беларускі біятланіст, удзельнік Кубка свету ў складзе зборнай Беларусі, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў.

Кар’ера

Займаецца біятлонам з 2004 года, выхаванец СДЮШАР № 1 горада Мінска, выступае за клуб «Дынама» (Мінск). Асабісты трэнер у цяперашні час (2016) — Анатоль Іванавіч Палякоў.

Юніёрская кар’ера

У міжнародных спаборніцтвах упершыню прыняў удзел у 2009 годзе на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Кэнмары, заняў 14-е месца ў спрынце і пасьюце і 28-е месца ў індывідуальнай гонцы. На наступным сусветным чэмпіянаце ў Турсбю лепшым вынікам Аляксандра ў асабістых відах было сёмае месца ў гонцы пераследвання, а ў эстафеце зборная Беларусі з удзелам Дарожкі фінішавала пятай.

У 2011 годзе Дарожка ва ўсіх асабістых гонках юніёрскіх турніраў трапляў у топ-20 на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Нове-Места-на-Мораве яго лепшым вынікам было дзесятае месца ў спрынце, а на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Валь-Рыдана — восьмае месца ў гонцы пераследвання. У эстафетнай гонцы чэмпіянату Еўропы зборная Беларусі выйграла бронзавыя медалі, акрамя Дарожкі ў складзе былі Ірына Крыўко, Дар’я Несцерчык і Аляксей Абромчык.

На чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2012 у Осрблі быў 11-м у спрынце, 18-м у гонцы пераследвання і 30-м у індывідуальнай гонцы. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2012 у Кантыялахці лепшым вынікам стала 18-е месца ў пасьюце.

Дарослая кар’ера

Дэбютаваў на Кубку IBU у сезоне 2010/11 на этапе ў Ансі, у індывідуальнай гонцы заняў 58-е месца. У сезоне 2011/12 набраў свае першыя ачкі, заняўшы 31-е месца ў спрынце ў Аўстрыі, а ўсяго у тым сезоне прыняў удзел у шасці асабістых гонках і ва ўсіх набіраў ачкі.

У 2013 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Банске заняў пятае месца ў спрынце, быў 12-м у гонцы пераследвання і 48-м у індывідуальнай гонцы.

На Кубку свету дэбютаваў у на чацвёртым этапе сезону 2013/14 у Оберхофе, заняўшы 44-е месца ў спрынце. У сваёй другой гонцы, пасьюце, набраў першыя ачкі, фінішаваўшы 38-м. У лютым 2014 года ўвайшоў у склад беларускай каманды на Алімпіядзе ў Сочы і стаў самым маладым спартсменам сярод прадстаўнікоў Беларусі на гэтых гульнях[1]. На Алімпіядзе прыняў удзел толькі ў індывідуальнай гонцы, дзе заняў 79-е месца.

Прапусціў значную частку сезона 2014/15 з-за траўмы нагі. На чэмпіянаце свету 2015 у Кантыялахці быў 74-м у індывідуальнай гонцы.

Сезон 2015/16 быў для спартсмена лепшым у кар’еры. На этапах Кубка IBU Дарожка неаднаразова трапляў у топ-10, лепшым вынікам стала трэцяе месца ў гонцы пераследвання на этапе ў Арберы. На Кубку свету беларус стаў 21-м на этапе ў Кэнмары. На чэмпіянаце свету 2016 ў Халменколене быў 32-м у спрынце, 46-м у гонцы пераследвання і 15-м і ў эстафеце.

Агульны залік у Кубку свету

Асабістае жыццё

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт.

Жанаты, ёсць дзеці. Айцец Сяргей і брат Яўген таксама займаліся біятлонам, дзед Георгій займаўся лыжным спортам.

Зноскі

  1. Белорусские олимпийцы в Сочи-2014

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Біятланісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»