wd wp Пошук:

Аляксандр Стральцоў

Алякса́ндр Стральцо́ў (нар. 27 снежня 1970; Мінск, БССР, СССР) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні Партыі БНФ[1]. Месца нараджэння — Беларусь, Мінск. Час нараджэння — 27 снежня 1970 года. У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію. З 1996 па 1999 вучыўся на аспірантуры Навукова-даследчага інстытута эканомікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь па секцыі «Рэгіянальная эканоміка».

Зараз з’яўляецца выкладчыкам Цэнтра бізнес-адукацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс).

Грамадская дзейнасць

З 1990 па 1999 года быў членам БНФ «Адраджэньне» — Партыі БНФ. З 1999 па 2003 гг. у знак нязгоды з падзелам арганізацыі выйшаў з партыі. Быў прызначаны намеснікам старшыні Маладзёжнай Фракцыі БНФ 1994—1996 гг. Член Сойма Партыі БНФ. З 2003 па 2007 гады быў намеснікам старшыні Міжнароднай камісіі, з 2009 па 2011 быў старшынёй Камісіі партыйнага навучання Партыі БНФ.

Веравызнанне. Сямейнае становішча

Рыма-каталік. Жанаты. Мае 4 дзяцей.

Зноскі

  1. Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксандр Стральцоў
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі